Экспазіцыя кавальства

У гэтай займальнай экспазіцыі мы даведаемся, што кавальская справа да XVI стагоддзя была адзіным спосабам апрацоўкі жалеза. Кавальскае рамяство ў гарадах у сярэдзіне дзевятнаццатага стагоддзя прыйшло ў заняпад, аднак ўзрасла роля сельскага “каваля”. Звычайна сельскія кавалі былі патомнымі прафесіяналамі з мясцовых сялян, сустракаліся таксама кавалі – цыганы і яўрэі. Транспартныя сродкі майстравалі непасрэдна ў кузні, ці каля яе. Калі ж аснову рабілі ў хатніх умовах, то ўсё роўна звярталіся да каваля за жалезнымі дэталямі.