Тут мы даведаемся, што адным з масавых хатніх рамёстваў было пляценне. З лазовых дубцоў плялі кошыкі, корабы, рыбалоўныя снасці, мэблю, дзіцячыя калыскі, кузава саней і вазоў, загарадзі, нават коміны. З каранёў сасны, елкі, ядлоўца, выраблялі рэчы і посуд; з бяросты рабілі сальніцы, табакеркі, сумкі, бяростай апляталі гліняны посуд “бересцянікі”. Паўсюдна ўжывалася ліпавае лыка; з яго плялі лапці, кашалі “варэнькі”, вілі вяроўкі