Экскурсіі
Працягласць экскурсіі па экспазіцыях змешчаных у сярэдзіне і звонку млына складае 1 гадзіну. Наведвальнікаў суправаджае аўдыягід. Пасля агляду экспазіцый, наведвальнікаў пазнаёмяць з прынцыпам працы вадзянога млына і прылеглай тэрыторыяй са старадаўняй маляўнічай ракой Палавойкай, незакранутай дзейнасцю чалавека на працягу стагоддзяў. Вы ўбачыце тэхналагічны цыкл на млыне, які не мяняўся некалькі стагоддзяў, ад падачы вады да выхаду гатовай мукі.
Усім жадаючым даецца магчымасць бясплатна правесці фотасесію як унутры млына з экспазіцыямі так і звонку ў асяроддзі найпрыгажэйшай векавой прыроды.
Перапрацоўка збожжа
– памол збожжа на муку;
– перапрацоўка ячменю на крупы;
– выраб шматкоў ячменных;
– выраб крупы ячневай.